Скачкі ў ваду

Скачкі ў ваду – у алімпійскі від праграмы ўключаны з 1904 года. У праграме сучасных Алімпійскіх гульняў праводзяцца спаборніцтвы па скачках у ваду па 2 катэгорыях снарадаў, у якіх разыгрываецца 8 камплектаў узнагарод.Спартыўнымі скачкамі ў ваду ў Беларусі пачалі займацца ў канцы 20-х гадоў у Гомелі і Бабруйску, дзе на водных дыстанцыях меліся вышкі.
У 1933-1934 гг. трэніроўкі па скачках у ваду праводзяцца ў Магілёве, Мінску, Оршы і іншых гарадах рэспублікі.
У жніўні 1934 года ўпершыню спартсмены аспрэчваюць першынство БССР па скачках у ваду (у праграме 2-га Усебеларускага воднага свята), якое выйграюць Гомельскія спартсмены Мархель і Тахоцкі. У наступныя гады спаборніцтвы па скачках у ваду арганізуюцца адначасова са спаборніцтвамі па плаванні. Толькі з 1953г. у БССР пачынаюць праводзіцца асобныя чэмпіянаты.У 1992 годзе ўпершыню была сфарміравана самастойная нацыянальная каманды Рэспублікі Беларусь. У цэлым беларускія скакуны прынялі ўдзел у 10 Алімпіядах, паказваючы пры гэтым нязменна высокі спартыўны ўзровень выступленняў.
Аддзяленне па скачкам у ваду адкрыта ў дзяржаўнай установе «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» з верасня 2014 года.
Тэлефоны для даведак: 22-53-68 (навучальна-метадычны аддзел)